31.12.2018 / 16:15

Пашынян паведаміў пра дамоўленасці з Пуціным аб цане на газ. Паднялі на 10% 2

Арменія і Расія дамовіліся аб цэнах на газ у 2019 годзе, паведаміў у панядзелак выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян. Ён удакладніў, што размаўляў па гэтым пытанні па тэлефоне з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«Учора я правёў дзве тэлефонныя размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, падчас якога абмяркоўвалася пытанне цаны на газ. Па сутнасці, рашэнне было знойдзена, хаця б на бліжэйшую будучыню», — паведаміў Пашынян на сваёй старонцы ў Facebook.

Кіраўнік Арменіі ўдакладніў, што Расія цану падвысіць. Аднак урад знізіць унутраныя тарыфы, таму цана на газ у Арменіі для спажыўцоў не павялічыцца.

Інфармацыю пра дамоўленыя цэны на газ пацвердзіла і прэс-служба «Газпрома». У паведамленні, апублікаваным на сайце кампаніі, сказана, што 31 снежня ў Маскве адбылася рабочая сустрэча кіраўніка «Газпрома» Аляксея Мілера і в.а. віцэ-прэм'ера Арменіі Мгера Грыгарана.

«У адпаведнасці з падпісаным дадатковым пагадненнем да кантракта паміж ТАА «Газпром экспарт» і ЗАТ «Газпром Арменія», якое вызначае цану паставак газу ў Арменію у 2019 годзе, цана расейскага газу на мяжы Грузіі і Арменіі з 1 студзеня 2019 года складзе $ 165 дал. за 1 тыс. куб. м», — сказана ў паведамленні.

Летась кампанія «Газпром Арменія», якая належыць расійскаму «Газпрому», атрымлівала газ па цане 150 даляраў за тысячу кубаметраў, а жыхары Арменіі плацілі 285 даляраў за тысячу кубаметраў.

nn.by

1
Serg / Адказаць
01.01.2019 / 07:58
Молодцы пацаны. По бумагам подняли, пофакту опустили. И всю прибыль народу на счастье!!!
0
Эхо / Адказаць
01.01.2019 / 15:00
О четырёх ящиках армянского коньяка в сообщении не сказано.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру