31.12.2018 / 16:21

Вызначыліся найлепшыя бамбардзіры 2018 года ў Еўропе

Форвард футбольнай зборнай Аргенціны і іспанскай «Барселоны» Ліянэль Месі стаў найлепшым бамбардзірам года ў Еўропе.

31-гадовы аргентынец забіў 51 мяч у 54 матчах за нацыянальную зборную і «Барсу». Гэта чацвёрты падобны поспех Ліянэля Месі — да гэтага ён станавіўся найлепшым снайперам ў 2010 (60 галоў), 2012 па (91) і 2016 (59) гадах.

Другім сёлета стаў партугалец Крышціяну Раналду, які забіў 49 мячоў у 53 гульнях за зборную сваёй краіны, мадрыдскі «Рэал» і турынскі «Ювентус». Трэцяе месца ў польскага форварда мюнхенскай «Баварыі» Робэрта Левандоўскага, у актыве якога 46 мячоў у 56 сустрэчах.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру