31.12.2018 / 16:23

Расія заявіла пра затрыманне амерыканскага шпіёна 2

Распачата крымінальная справа, паведамляе ТАСС.

СБ Расіі затрымала ў Маскве грамадзяніна ЗША Пола Уіла, які падазраецца ў шпіянажы. Пра гэта ТАСС паведамілі ў панядзелак у Цэнтры грамадскіх сувязяў ведамства.

«28 снежня 2018 гадоў ў горадзе Маскве супрацоўнікамі Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі пры правядзенні шпіёнскай акцыі затрыманы грамадзянін ЗША Пол Уілан», — сказалі ў Цэнтры.

«Следчым упраўленнем ФСБ Расіі ў дачыненні да грамадзяніна ЗША заведзена крымінальная справа па артыкуле 276 КК РФ («Шпіянаж»)», — дадалі ў ведамстве.

У ФСБ не прывялі іншых падрабязнасцяў абвінавачвання. Артыкул, па якім заведзеная крымінальная справа, прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 10 да 20 гадоў.

«Праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні», — дадалі ў Цэнтры.

3
Юджын / Адказаць
31.12.2018 / 17:36
Не правільна nn навіны перадае. Правільна так: "Тэрарыстычная групоўка "расея" захапіла ў закладнікі грамадзяна ЗША. Мяркуецца, што тэрарысты паспрабуюць абмяняць закладніка на свайго падзельніка ў ЗША Буціну... Пра лёс іншых закладнікаў "расеі" не паведамляецца".
0
litvin Babrujskaha pavietu / Адказаць
01.01.2019 / 23:08
... узялі ў закладнікі ды будуць патрабаваць "абмену"  на " адмену"(санкцыяў)
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру