31.12.2018 / 18:02

Георгі Станкевіч. З 2019 годам! Верш 2

Кожны год пралятае,
нібы й не было яго,
кожны дзень устае
і кудысьці імчыць бягом,
чым далей, тым бліжэй
адчуваеш жыцця дыханне.
Што імкнула да неба
можа ціха ляжаць пад гарой,
хто хацеў стаць героем 
мог стаць ужо тройчы герой.
Ў дыялектыцы гэтай
няма навізны нізвання.
Толькі купка пытанняў
у тлумных глуздах устае
і каменьчыкам муляе ў боце,
ісці не дае,
без адказу на іх
ты — жабрак, без вады і хлеба.
Ці наступіць, нарэшце,
эпоха вялікіх спраў,
калі стане шчаслівым той,
хто нічога не скраў,
а калі не наступіць —
навошта зямля і неба?

31.12.2018

Даслаў чытач Георгі Станкевіч, Ранчыцы (Бешанковіцкі раён)

3
Леанід / Ответить
01.01.2019 / 10:57
Варта сябра і іншыя свае выдатныя вершы грамадству паказаць...Чакайма!...
3
Мадамауна / Ответить
01.01.2019 / 13:28
Цудоуна, як i заусёды у сп. Георгiя
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера