У эфіры праграмы The Week на ўкраінскім тэлеканале «Прямий» па сувязі выступіў Мікалай Статкевіч. Вядучыя праграмы казалі пра паглынанне Беларусі Расіяй як пра непазбежны факт, і пытанне толькі ў часе, калі гэта адбудзецца. Варта адзначыць, што такі пункт гледжання зараз з'яўляецца мэйнстрымным у галоўных украінскіх СМІ.

Мікалай Статкевіч не пагадзіўся з вядучымі і заявіў, што паглынання Беларусі не адбудзецца. Ён упэўнены, што нават калі Лукашэнка і захоча атрымаць чарговыя датацыі праз здачу рэальнага суверэнітэту, то гэта толькі паскорыць яго канец. Таксама Статкевіч нагадаў, што паводле сацыялагічных апытанняў мільён беларусаў гатовыя са зброяй абараняць сваю краіну.

«Тут другога Крыма не будзе, будзе другі Афганістан», — сказаў Статкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0