Забарона на пластыкавыя пакеты ў крамах уводзіцца ў Паўднёвай Карэі з 1 студзеня паведамляе агенцтва «Рэнхап».

Замест пластыкавых пакетаў прадаўцы будуць прадаваць кліентам папяровыя або тканыя пакеты. Пластыкавую ўпакоўку дазволяць толькі для мяса і рыбы, яна застанецца ў пральнях і хімчыстках.

За парушэнне гэтай забароны крамы могуць карацца штрафам 3 млн вонаў ($2,6 тыс.).

Да гэтага ў краіне дзейнічала забарона на бясплатныя пластыкавыя пакеты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?