Штодзень некалькі брыгадаў даішнікаў, узброеныя шасцю эвакуатарамі, адпрацоўваюць цэлыя раёны гораду. Яны шукаюць парушальнікаў правілаў паркоўкі.

Гэтак дзяржаўтаінспекцыя сталіцы працягвае акцыю «Аперацыя — Эвакуацыя!».

Даішнікі аб'язджаюць тыя месцы, дзе парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі носіць масавы характар. Кожны дзень на штрафстаянкі вывозіццца па 100—200 аўтамабіляў. Прычым гэтым разам у фокусе ўвагі ахоўнікаў парадку — не толькі цэнтр, але і жылыя мікрараёны.

Адміністратыўная адказнасць за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі прадугледжвае штраф памерам палову базавай велічыні (17.500 руб.) + кошт эвакуацыі транспартнага сродку — 11 тыс. рублёў. Да гэтай сумы можа дадацца кошт захоўвання машыны на штрафстаянцы. Ды яшчэ й марокі...

Праблемай Менску застаецца абмежаваная колькасць парковачных месцаў не толькі ў цэнтры, але і на перыферыі сталіцы. Асабліва праблемнымі застаюцца спальныя раёны, збудаваныя ў 1970-1980-я гады, стаянкі якіх не разлічаныя на цяперашнюю аўтаўзброенасць насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?