«Двойчы на ​​працягу пяці дзён Лукашэнка лётаў да Пуціна на перамовы і агулам каля шасці гадзін гаварыў з ім сам-насам, выслухоўваў патрабаванні Пуціна, — піша палітычны аналітык Андрэй Елісееў. — І што ж па выніках сакрэтных перамоваў паведамілі грамадскасці Лукашэнка і яго каманда? Роўным лікам ні-чо-га.

Пасля першых перамоў прэс-сакратарка адпусціла каментар на пяць прапаноў у надзвычай агульных фразах пра «канструктыўныя» перамовы. Пасля другіх на сайце афіцыйнага навінавага агенцтва цэлы дзень у якасці галоўнай топ-навіны вісела нататка пра… катоў Лукашэнкі і рыжага ката Нэма, які, маўляў, паспеў стаць публічным!» — піша Елісееў.

«Наогул, у бюджэт-2019 ужо закладзены страты ад расейскага падатковага манеўру, — адзначае Елісееў. — Але ў Лукашэнкі былі чаканні вытаргаваць у Расеі кампенсацыі, якія ў кожным разе пайшлі б у рэзервовы фонд прэзідэнта на любыя катэгорыі выдаткаў. Па факце, у першую чаргу звязаныя наўпрост або ўскосна з яго бягучай выбарчай кампаніяй», — лічыць аналітык.

«І што ж навагодні зварот? У ім таксама ні-чо-га. Бляклая няўпэўненая прамова», — крытыкуе Андрэй Елісееў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?