Агенцтва НАСА атрымала сігналы ад міжпланетнага зонда «Новыя гарызонты» (New Horizons), якія пацвярджаюць, што апарат паспяхова праляцеў міма самага аддаленага з вядомых нам аб'ектаў сонечнай сістэмы, піша bbc.com.
Апарату ўдалося фатаграфаваць паверхню астэроіда (486958) 2014 MU69. Ён размешчаны далёка за арбітай Нэптуна і вядомы як Ultima Thule («Край свету»). Гэта першыя ў гісторыі фатаграфіі паверхні гэтага астэроіда.
У НАСА пацвердзілі, што зонд пасля пралёта міма ледзянога астэроіда застаўся ў працоўным стане.
Апарат вылецеў з Зямлі 12 гадоў таму.
Першае радыёпаведамленне ўтрымлівае толькі тэхнічную інфармацыю аб стане зонда і пацвярджэнне, што апарат паспяхова здзейсніў запланаваныя назіранні, а яго кампутарная памяць запоўненая інфармацыяй.
«Наш карабель у добрым стане. Мы толькі што праляцелі міма самога аддаленага аб'екта», — цытуюць інфармагенцтвы кіраўніка місіі Эліс Боўмэн.