Грамадзянін ЗША Пол Уілан, затрыманы ФСБ па падазрэнні ў шпіянажы, прыехаў у Расію на вяселле свайго сябра. Пра гэта яго брат Дэвід Уіла распавёў bbc.com, заявіўшы, што яго брат невінаваты.
Пол Уілан.
Раней у лісце брытанскай газеце Guardian Дэвід напісаў, што яго брат Пол раней служыў у марской пяхоце ЗША, але затым зволіўся ў запас. (Расійскія СМІ са спасылкай на Вашынгтон Пост паведамлялі, што ён быў звольнены за крадзеж).
У Расію, па словах членаў яго сям'і, Пол Уілан прыехаў па запрашэнні свайго сябра, таксама былога марпеха, які ажаніўся з расіянкай.
Дэвід Уілан таксама адзначае, што ягоны брат неаднаразова наведваў Расію ад 2007 года як турыст і як супрацоўнік кансалтынгавай кампаніі Kelly Services, аднак усе яго візіты былі кароткатэрміновымі.
Прадстаўнік кампаніі Kelly Services пацвердзіў, што чалавек, якога завуць Пол Уілан, сапраўды працаваў у ёй да лютага 2016 года, паведамляе агенцтва Рэйтэр, аднак пакуль кампанія не можа пацвердзіць, што гэта той самы чалавек, які быў затрыманы ў Расіі.
Па словах Дэвіда, цяпер Пол працуе ў амерыканскай кампаніі BorgWarner, якая займаецца вытворчасцю запчастак для аўтамабіляў.