02.01.2019 / 11:03

Бойка ў бары на Зыбіцкай скончылася смерцю мінчука 4

31 снежня каля 5.30 у выніку канфлікту, які ўзнік паміж наведнікамі аднаго з бараў на вуліцы Зыбіцкай, загінуў 46-гадовы жыхар сталіцы, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, што дзве кампаніі мужчын адпачывалі ў бары на вуліцы Зыбіцкай. Падчас распіцця алкагольных напояў у 46-гадовага жыхара сталіцы ўзнік канфлікт з мужчынам з іншай кампаніі. Прычынай гэтага канфлікту стала спроба аднаго з мужчын станцаваць на стале.

46-гадовы мінчанін зрабіў заўвагу, якая не спадабалася іншай кампаніі. Каб вырашыць канфлікт, мужчыны выйшлі на вуліцу, дзе пасля 46-гадовы жыхар сталіцы атрымаў тры ўдары ў твар. Пацярпелы памёр на месцы да прыезду хуткай.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку па «гарачых слядах» затрымалі мужчыну, які мае дачыненне да здзяйснення злачынства. Ім аказаўся 28-гадовы жыхар горада Гродна. Раней ён да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

У дачыненні да яго распачатая крымінальная справа па артыкуле «Прычыненне смерці па неасцярожнасці», які прадугледжвае да трох год пазбаўлення волі.

9
bob / Адказаць
02.01.2019 / 10:43
па логіцы лепей людхей забіваць чым паліць траву. забіў 3гады,а так 6
11
ФИО / Адказаць
02.01.2019 / 12:07
Понеаехало.
3
Свободный / Адказаць
02.01.2019 / 12:59
Новый год у новой хате...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру