На гэты раз ведамства Зянона Ломаця ўзялося за дысцыпліну працы паліклінік.
Рэйдавыя праверкі Камітэта дзяржкантролю выявілі яе масавыя парушэнні ў медустановах Гомельскай вобласці.
Факты парушэнняў зафіксаваны ў Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклініцы і яе філіялах № 2, № 6, № 9, паліклініках Веткаўскай, Жлобінскай і Калінкавіцкай райбальніц, філіяле № 3 Мазырскай цэнтральнай гарадской паліклінікі, паліклініцы Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі.
У ліку парушэнняў — масавыя спазненні да пачатку прыёму хворых, адсутнасць на працоўных месцах, размяшчэнне на інфармацыйных стэндах несапраўднай інфармацыі аб часе і месцы прыёму пацыентаў.
0
0
0
0
0
0