Кіраўнік Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч падвёў вынікі года ў спецыяльнай анкеце на сайце СК.

Галоўнай падзеяй 2018-га Наскевіч называе мерапрыемствы «Года малой радзімы», а галоўнай высновай, зробленай за год — «Няма нічога немагчымага».

З працоўных паездак на кіраўніка СК найбольшае ўражанне зрабіў візіт у Вашынгтон. 

Ганарыцца Іван Наскевіч сваёй сям'ёй, а між Мінскам, Брэстам і Пінскам выбірае сваю малую радзіму — Пінск.

Распачатая СК у 2018-м рэзанансная «справа БелТА», па якой прайшлі затрыманні, допыты і ператрусы незалежных журналістаў, у выніках года адлюстравання не знайшла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0