02.01.2019 / 13:17

Кітай выпрабоўвае электрамагнітныя гарматы, што страляюць на 200 км 2

Кітайскі танкадэсантны карабель 072 III Haiyang Sha, узброены рэйкатронам (электрамагнітнай гарматай), выйшаў у мора для выпрабаванняў, паведамляе TUT.BY са спасылкай на партал Task and Purpose. На думку партала, працы над кітайскай электрамагнітнай гарматай вядуцца з апярэджаннем графіка.

Паводле ацэнак амерыканскай выведкі, кітайскія вайскоўцы плануюць размяшчаць на сваіх караблях рэйкатроны ўжо ў 2025 годзе. Гэтыя прылады змогуць знішчаць цэлі на адлегласці да 124 міль (200 кіламетраў).

Гармата рэйкатрона знаходзіцца ў насавой частцы судна. На палубе карабля стаяць кантэйнеры, у якіх, магчыма, размешчанае электраабсталяванне. На выпрабаваннях была дасягнута хуткасць 2500 м/с (M = 7,5), а дульная энергія склала 32 МДж.

Падобна, кітайскім вайскоўцам удалося вырашыць шэраг ключавых праблем, звязаных з выкарыстаннем электрамагнітных гармат: знос ствала, хуткасць зараджання і іншыя. Верагодней за ўсё, яны будуць пераўзбройваць электрамагнітнымі прыладамі эсмінцы праекта 956-ЭМ расійскай пабудовы. Рейлган на іх могуць замяніць 130-мм спараныя гарматы.

У адрозненне ад кітайцаў, вайскоўцы ЗША вырашылі адмовіцца ад укаранення рэйкатрона (электрамагнітнай гарматы), адпаведная праграма павінна была быць згорнутая ў 2019 годзе. Што да Расеі, дык пакуль вядома пра выпрабаванні рэйкатрона ў лабараторных умовах.

2
Казік / Адказаць
02.01.2019 / 15:00
Амерыканскія генералы зноў працягваюць рэтраградства, як у свой час з M16
7
Serg / Адказаць
02.01.2019 / 15:18
Китай языком может что угодно разработать!!! Он ведь без костей!!! таких бракоделов как они мир не видел!!!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру