02.01.2019 / 16:54

На мяжы затрымалі двух французаў, якія прыехалі ў Літву на святы і выпадкова перайшлі ў Беларусь 3

За парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы ў Астравецкім раёне затрыманыя грамадзяне Францыі, паведамляе сайт Дзяржпамежкамітэта.

У ноч з 30 на 31 снежня ў Астравецкім раёне смаргонскія пагранічнікі з дапамогай сістэмы відэаназірання выявілі двух невядомых, якія рухаліся ўздоўж сігналізацыйнага комплексу.

Неўзабаве ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-літоўскай мяжы былі затрыманыя 24-гадовыя грамадзяне Францыі. Самі маладыя людзі патлумачылі, што прыехалі на святы ў Літву. Адправіўшыся ў цёмны час сутак аглядаць наваколле, яны самі не зразумелі, як апынуліся на тэрыторыі іншай дзяржавы.

Па дадзеным факце былі праінфармаваныя літоўскія калегі. Пасля разбору замежных грамадзян прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне рэжыму Дзяржаўнай мяжы і перадалі літоўскаму боку.

2
Палкоўнік Зэман / Адказаць
02.01.2019 / 17:42
А можа i яны, як той амерыканец, хацелi на вяселле ў Расiю???
0
Карсынскi / Адказаць
02.01.2019 / 20:47
А чаму не суд, туриа? Яксцi не так. Шарамет сядзеу. Не дагляд. Натаускага лазутчика адпусцiлi.
0
Ёпрст / Адказаць
02.01.2019 / 21:00
А вось раней пры Лукашэнку, растралялі паветраны шар з амерыканцамі. Эвалюцыя ад малп да людзей?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру