02.01.2019 / 21:57

Čerykaŭ, а не Cherikov! 10

У Чэрыкаве пачалі будаваць вялізную сонечную электрастанцыю. Добра! Будуць працоўныя месцы на дэпрэсіўным памежжы з Расіяй. Будуць з толкам выкарыстаныя забруджаныя Чарнобылем землі. І будзе электрычнасць, якая не залежыць ад імпартных энерганосьбітаў. Тройчы добра!

Але, землякі: на лацінцы ваш горад пішацца як Čerykaŭ! Гэта норма, стандарт, зацверджаны Акадэміяй навук.

Годзе ўжо транслітараваць БЕЛАРУСКІЯ геаграфічныя назвы з расейскай. У нас Беларусь, а не Расія.

(Па-кітайску праверыць некампетэнтны, на жаль.)

Чытайце таксама: Інструкцыя па транслітарацыі

Андрэй Дынько

141
Dlohosh / Адказаць
03.01.2019 / 00:41
Moskva, а не Moscow! Deutschland, а не Germany! Zhōnghuá, а не China! Magyárország, а не Hungary! Давайце пісаць зусім незразумелыя тэксты, каб нікога не пакрыўдзіць. 
8
Мадамауна / Адказаць
03.01.2019 / 07:15
Не проста зацверджаны Акадэмiяй навук, але i AAН
7
ўўў / Адказаць
03.01.2019 / 08:12
Dlohosh, добрае пытанне для дыскусіі. Але нават калі прыняць ваш бок то было б прыемна каб пісалі Cherykau гэта ж беларусы ў Беларусі робяць, дык будзьма беларусацэнтрычнымі
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру