Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ў сераду звязаў распад Савецкага Саюза з удзелам савецкіх войскаў у вайне ў Афганістане. З такім сцвярджэннем ён выступіў падчас пасяджэння свайго кабінета ў Белым доме. Запіс нарады транслявалі амерыканскія навінавыя тэлекампаніі.

«Раней Расія была Савецкім Саюзам. Афганістан зрабіў з яго Расію, таму што ён [СССР] збанкрутаваў з-за баявых дзеянняў у Афганістане», — мяркуе прэзідэнт ЗША.

Кіраўнік Белага дома распавёў таксама, што ЗША «марнуюць мільярды і мільярды даляраў» на Афганістан. Ён паставіў пад сумнеў вайсковую прысутнасць ЗША ў Афганістане, які «знаходзіцца за 6 тысяч міль» ад Амерыкі.

Паводле слоў Трампа, ЗША «штомесяц трацяць на Афганістан больш грошай, чым выдаткавала большасць краін». 

«Але я не пярэчу, калі мы хочам дапамагчы нашым грамадзянам, дапамагчы іншым краінам», — сказаў на заканчэнне прэзідэнт ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?