Кітайскі касмічны апарат «Чан'э-4» у чацвер сеў на цёмным баку Месяца, гэта першая ў гісторыі чалавецтва паспяховая мяккая пасадка на не бачны з Зямлі бок спадарожніка, паведамляе Цэнтральнае тэлебачанне Кітая.

«Чан'э-4» з'яўляецца пасадачным апаратам, які складаецца з стацыянарнай месяцовай станцыі і месяцахода, ён быў запушчаны 7 снежня з касмадрома Січан ў паўднёва-заходняй правінцыі Сычуань.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0