З'явілася інфармацыя аб тым, што ў Магілёўскім раёне інспектар ДАІ з Чэрыкава насмерць збіў пенсіянера і збег. У адкрытай зводцы на сайце МУС фабулы гэтага ДТЗ няма, піша TUT.BY.

Мяркуючы па інфармацыі з закрытай зводкі, раніцай 1 студзеня на ўзбочыне дарогі каля вёскі Семукачы Магілёўскага раёна знайшлі труп пенсіянера. Паводле знешніх прыкмет мужчыну збіла машына. Пешаход, 62-гадовы мясцовы жыхар, не быў абазначаны святлоадбіўнымі элементамі.

«Высветлена, што наезд 31 снежня ў 19.30, кіруючы асабістай аўтамашынай Audi, здзейсніў малодшы інспектар ДПС АДАІ Чэрыкаўскага РАУС 1995 года нараджэння», — гаворыцца ў паведамленні.

Мяркуючы па часе наезду і выяўлення цела, кіроўца з месца ДТЗ уцёк. Пра яго фізічны стан у момант аварыі нічога не вядома. Даішніка затрымалі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за парушэнне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

У Семукачах TUT.BY распавялі, што труп пенсіянера, сапраўды знайшлі раніцай 1 студзеня на ўзочыне. Мужчыну будуць хаваць сёння, 3 студзеня. А хлопца, які быў за рулём Audi, у аграгарадку многія ведаюць хаця б наглядна.

— Ён да дзяўчынкі сваёй часта прыязджаў у госці на «аўдзюсе». Яго Вася клічуць, — кажуць мясцовыя жыхары. — А хто ён, як усё адбылося — невядома.

Атрымаць афіцыйны каментар у міліцыі пакуль не ўдалося — на званкі TUT.BY прэс-сакратар УУС рэгіёна не адказвае.

Факт смяротнай аварыі 31 снежня каля вёскі Семукачы пацвердзіў афіцыйны прадстаўнік абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Сяргей Болсун.

- Сапраўды, у СК знаходзіцца крымінальная справа ў дачыненні да 23-гадовага жыхара Чэрыкава. Расследаванне знаходзіцца на пачатковым этапе, таму пакуль няма інфармацыі аб фізічным стане кіроўцы ў момант ДТЗ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0