У сувязі з масавымі беспарадкамі ў Грэцыі МЗС Беларусі настойліва рэкамендуе беларускім грамадзянам устрымацца ад паездак у названую краіну.

Аб гэтым БЕЛТА паведамі ў знешнепалітычным ведамстве рэспублікі.

Міністэрства замежных спраў таксама рэкамендуе грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Грэцыі, пазбягаць з’яўлення ў цэнтральнай частцы буйных гарадоў, асабліва ў раёнах, дзе знаходзяцца універсітэты,
пакідаць транспартныя сродкі на платных ахоўных стаянках, не ўступаць ў кантакт з удзельнікамі пратэстаў і ўлічваць магчымае блакіраванне цэнтральных транспартных артэрый у сувязі з пратэстамі работнікаў сельскагаспадарчай сферы.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0