Лявон Вольскі паведаміў у сацыяльных сетках пра завяршэнне збору грошай на выданне новага альбома «Гравітацыя».

Альбом «Гравітацыя» мае завяршыць трылогію, распачатую альбомамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псіхасаматыка» (2016). Перад выданнем альбома Вольскі прадставіў два кліпы на новыя песні.