05.01.2019 / 19:24

Среди тех, кто вышлет фото своего авто с «Погоней», разыграют видеорегистратор 13

Белорусская социал-демократическая партия (Грамада) предлагает выиграть видеорегистратор.

Для гэтага на электронны адрас партыі bsdp.minsk.ck@gmail.com неабходна выслаць сэлфі на фоне свайго аўто з налепкай «Пагоня». (Фота могуць быць выкарыстаны арганізатарамі ў СМІ і сацыяльных сетках). Фотаздымкі прымаюцца па 20 студзеня 2019 г. уключна.

У звестках неабходна пазначыць прозвішча, імя і імя па бацьку, месца пражывання, кантактны нумар тэлефона.

У конкурсе могуць браць удзел толькі грамадзяне Беларусі, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны і якія цалкам пазначылі сваю кантактную інфармацыю.

У БСДП адзначаюць, што гэта другі этап кампаніі па папулярызацыі гістарычнага сімвала беларусаў. На першым этапе ўсе ахвотныя маглі атрымаць «Пагоню» бясплатна поштай. Такіх ахвотных аказалася 370 чалавек.

Сацыял-дэмакраты адзначаюць, што розыгрыш відэарэгістратара адбудзецца 23 студзеня ў 18:00. Падчас розыгрышу будзе арганізавана жывая трансляцыя ў суполцы «Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)» у фэйсбуку

Прэс-служба БСДП

16
litvin Babrujskaha pavietu / Ответить
04.01.2019 / 13:03
 ну-у Пагоня на аўто  гэтым не зьдзівіць.... А вось сэлфі "цішотка з Пагоняй"  за межамі Беларусі,  скажам  на сама высокай гары Карпатаў, на вышэйшым вадаспадзе, вось гэта крута!... Прапаную пашырыць конкурс
4
Звыклы беларус / Ответить
04.01.2019 / 13:14
нармалёва! Сапраудным Грамадоуцам залик! А рэгистратар, як и ПАГОНЯ - рэчы патрэбныя!
9
Неонационалист / Ответить
04.01.2019 / 13:15
А дзяржнумар аўтамабіля трэба таксама здымаць?
Показать все комментарии/ 13 /
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера