Экспартная выручка «Газпрому» ў 2009 годзе знізіцца на 31,7% у сувязі з падзеннем сярэднегадовае экспартнае цаны на блакітнае паліва да $280 за тысячу кубоў. Каб скампенсаваць страты, у кампаніі заяўляюць пра магчымы рост цэнаў для спажыўцоў у Беларусі, Украіне і самой Расеі.

У наступным годзе цана газу для Беларусі мае скласці $240 за тысячу кубаметраў, піша залежная ад расійскага газавага манапаліста газета «Коммерсант».

Варта адзначыць, што Беларусь хоча, каб цана склала не больш за $160, а скарачэнне прыбытковасці «Газпрома» на 31,7% — гэта не канчатковы прагноз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?