Суд прысудзіў групу скінхедаў, якія абвіначваліся ў 20 забойствах, да турэмнага зняволення на тэрміны ад шасці да 20 гадоў.

Маскоўскі гарадскі суд прыняў рашэнне на падставе вердыкту калегіі прысяжных.

Паводле следства, групоўку ўзначальвалі навучэнец школы іканапісу Артур Рыно і студэнт Інстытуту фізкультуры Павел Скачэўскі.

Паводле версіі абвінавачання, са жніўня 2006 па кастрычнік 2007 г. удзельнікі групоўкі

забілі 20 чалавек, яшчэ 12 — жорстка збілі.

Прытым скінхеды здымалі напады на відэа, пасля чаго размяшчалі гэтыя запісы ў Інтэрнеце.

Многім з падазраваных на момант здзяйснення злачынства не было і 18 гадоў, таму пакаранні такія мяккія.

Лідэрам групоўкі Артуру Рыно і Паўлу Скачэўскаму, якія здзейснілі злачынства ў непаўнагадовым узросце, суд прызначыў пакаранне 10 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Суд таксама спагнаў з абодвух маладых людзей 4 млн расійскіх рублёў (148 тыс. даляраў) на карысць сваякоў ахвяраў.

20 гадоў строгага рэжыму атрымаў толькі Раман Кузін 1988 году нараджэння.

Паводле Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0