Напрыканцы 2017 года інтэрнэт абмяркоўваў знешнасць 26-гадовай Расіяны Маркоўскай — прэс-сакратаркі расійскага міністра абароны Сяргея Шайгу. Ён узяў яе з кола журналістак тэлеканала «Звязды». 

Расіяна Маркоўская, фота Vesti.Ru

Расіяна Маркоўская, фота Vesti.Ru

Супадзенне ці не, але, як стала вядома «Нашай Ніве», ад нядаўняга часу — з ліпеня 2018 года — і ў міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова таксама з'явілася маладая асабістая прэс-аташэ. 

Гэта Наталля Гаўрусік. 

Дзяўчына паходзіць з Брэсцкай вобласці, у 2009-м скончыла журфак БДУ і пачала працаваць на «ВаенТБ», дзе даслужылася, калі верыць яе профілю ў LinkedIn, да намесніцы начальніка аддзела тэлевізійных праграм.

Гаўрусік другая справа.

Гаўрусік другая справа.

У публічнай сферы Гаўрусік з'яўлялася ўсяго пару разоў: у сувязі з вынасам зброі з Баранавіцкай часці, а таксама каментавала вынікі камандна-штабных вучэнняў у верасні.

Дзяжурнае падсумванне вынікаў вучэнняў мог бы агучыць і палкоўнік, прэс-сакратар Мінабароны Уладзімір Макараў.

У чым размежаванне іхніх функцый і якая роля ў самой Гаўрусік? 

«Наша Ніве» патлумачыла гэта сама Наталля.

«Я — прэс-аташэ міністра і адказваю за мерапрыемствы з ягоным удзелам, — сказала яна. — Уладзімір Макараў фактычна з'яўляецца маім кіраўніком і курыруе ўсё, мая ж сфера адказнасці — толькі міністр абароны». 

Ці не бачыць Гаўрусік паралеляў між з'яўленнем прэс-аташэ ў Шайгу і Раўкова?

«Гэтую пасаду [прэс-аташэ] стварала, вядома, не я. Значыцца, узнікла неабходнасць. Ніхто такіх паралеляў на праводзіў, а пра тое, што існуе Расіяна Маркоўская, я даведалася ўжо пасля прызначэння», — сказала Гаўрусік. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?