04.01.2019 / 13:36

Насельніцтва Кітая скарацілася ўпершыню за 70 гадоў 2

Wikimedia Commons

У 2018 годзе насельніцтва Кітая скарацілася на 1,27 мільёна. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.

Эканаміст Су Цзянь з Пекінскага ўніверсітэта і спецыяліст па нараджальнасці І Фусянь з Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мэдысане (ЗША) прыйшлі да такой высновы пасля вывучэння статыстыкі Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя і планавага дзетараджэння КНР і іншых агульнадаступных дадзеных.

Навукоўцы падлічылі, што колькасць дзяцей, якія нарадзіліся ў Кітаі, упала на 2,5 мільёна ў параўнанні з 2017 годам. Чакалася, што гэты паказчык вырасце на 790 тысяч.

У Кітаі скарачэнне насельніцтва зафіксавана ўпершыню за 70 гадоў. На думку І Фусяня, гэтая тэндэнцыя можа стаць незваротнай. Ён звязвае падзенне нараджальнасці з памяншэннем колькасці жанчын дзетароднага ўзросту і нежаданнем заводзіць дзяцей з-за выдаткаў на адукацыю, жыллё і медыцынскую дапамогу.

У Кітаі цяпер жыве 1 млрд 393 мільёны чалавек, у Індыі — 1 млрд 359 млн, у ЗША — 330 млн, у Інданезіі — 269 млн.

1
Звыклы беларус / Адказаць
04.01.2019 / 15:15
Я таки рады за шчасьливых братоу-китайцау! як за родных! тольки нейкая министарка штосьци вярзе пра ПРАБЛЕМУ нараджальнасьци. У Беларуси тольки адна ПРАБЛЕМА -УЦЕКАЧЫ АД ДУРНЯУ ВА УЛАДЗЕ !
1
вася чэсных / Адказаць
04.01.2019 / 21:01
По косвенным признакам сами китайцы не знают сколько китайцев в Китае. А вы в курсе, что политику "одна семья один ребенок" в дервнях обходили путем регистрации первого ребёнка, а остальные - будут работать в поле без документов. Реальная перепись если и была, то данные засекречены. Есть мнение, что в Китае более 1,8 миллиарда.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру