Крымінальную справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна Мінска. Мужчына прызнаны вінаватым па ч.2 арт.339 КК (хуліганства). Пакаранне ён будзе адбываць у папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Інцыдэнт адбыўся 24 кастрычніка на вул. Арлоўскай у Мінску. Кіроўца маршруткі ехаў ад Камароўскага рынку ў бок Сухарава. Спрабуючы аб'ехаць трактар, мужчына выехаў у другую паласу і зноў вярнуўся ў правую. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, праз некаторы час выезд маршруткі заблакавалі два аўтамабілі з расійскімі нумарамі.

З абедзвюх машын выскачылі кіроўцы, адзін з іх ударыў мужчыну кулаком у твар. Пазней расіянаў затрымалі, калі яны ехалі па трасе М1 у бок расійскай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?