Да ляхавіцкіх міліцыянераў 30 снежня звярнуліся індывідуальны прадпрымальнік і беспрацоўны жыхар суседняй вёскі Задвор'е. Мужчыны распавялі, што ў іх абодвух скралі мікрааўтобусы.

Праваахоўнікі высветлілі, што злачынства здзейсніў 22-гадовы жыхар Ляхавічаў. Малады чалавек працаваў грузчыкам на адным з прадпрыемстваў раёна.

Мужчына скарыстаўся тым, што ў абодвух выпадках ключы былі ў замках запальвання. Спачатку ён скраў першае аўто і трапіў у ДТЗ каля вёскі Петухоўшчына гэтага ж раёна. Праз гадзіну ў вёсцы Задвор'е ён скраў другі мікрааўтобус.

Раніцай абедзве машыны знайшлі згарэлымі. Папярэдне, першы мікрааўтобус загарэўся ў выніку кароткага замыкання электраправодкі. Другі — падпаліў злодзей.

Падазраванага затрымалі. Супраць яго распачалі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?