04.01.2019 / 22:34

Жыхарка Краснапольскага раёна скрала пярсцёнак, але спалохалася міліцыі і выкінула яго ва ўнітаз 1

У 28-гадовай магілёўкі, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, з бокса аддзялення адной з бальніц горада прапаў залаты пярсцёнак коштам амаль 450 рублёў. Жанчына выклікала міліцыю.

Высветлілася, што ўпрыгажэнне забрала 22-гадовая жыхарка Краснапольскага раёна, якая таксама знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку.

Жанчыны разам ляжалі ў бальніцы і нават паспелі пасябраваць, калі ў адной з іх раптам прапаў пярсцёнак. Не падазраючы, што менавіта новая сяброўка забрала ўпрыгажэнне, магілёўка падзялілася з ёй сваім няшчасцем, паведаміўшы, што выклікала міліцыю. Перапалоханая «сяброўка» паспрабавала пазбавіцца ад пярсцёнка і выкінула яго ва ўнітаз.

0
Мікола / Адказаць
04.01.2019 / 23:26
"на самым інцярэсным мейсцы" (с) Кеша
ну і што было далей, дасталі пярсцёнак ці не ???
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру