Супрацоўнікамі МУС пры падтрымцы «Алмаза» знішчаны канал пастаўкі какаіну з краін Еўрасаюза ў Беларусь.

На аўтатрасе М1 паблізу Івацэвічаў затрымалі двух чалавек за незаконны абарот наркотыкаў. Паводле аператыўных даных, жыхары Брэсцкай вобласці арганізавалі канал пастаўкі какаіну з краін Еўрасаюза ў Беларусь.

У фігурантаў канфіскавана 730 грам какаіну. Распачалі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0