05.01.2019 / 10:23

На начным пажары ў Мёрскім раёне загінуў гаспадар дома

Міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе аб двух загінулых на пажарах.

У 1:50 ночы 5 студзеня ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў доме па вул. Дварнасельскай у аграгарадку Пад'ельцы Мёрскага раёна. Загінуў 41-гадовы гаспадар дома.

Апроч таго, у бальніцы Барысава жанчына памерла ад апёкаў, атрыманых на пажары 3 студзеня.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру