На Паўночных Марыянскіх Выспах, асацыяваных са Злучанымі Штатамі, змешчаны пад варту расіянін Дзмітрый Макаранка. Арышт здзейснены па запыце Федэральнага бюро расследаванняў.

40-гадовага Макаранку арыштавалі ўначы 29 снежня на востраве Сайпан па абвінавачванні ва ўдзеле ў змове з мэтай незаконнага экспарту ў Расію тавараў ваеннага прызначэння. Ён будзе пераведзены ў амерыканскі штат Флорыда.

Па версіі амерыканскага следства, Макаранка пастаўляў у Расію прыборы начнога бачання, монакуляры і іншыя прылады ваеннага прызначэння.

Аднак экспарт з ЗША ваенных тавараў і тэхналогій павінен ажыццяўляцца на ўмовах ліцэнзіі або з пісьмовага дазволу Дзярждэпартамента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?