У наступным годзе ў продажы з’явяцца акумулятары для ноўтбукаў, якія дазволяць істотна павялічыць тэрмін аўтаномнай працы кампутара. Наукоўцы прапануюць некалькі тыпаў батарэяў.

Літыевыя батарэі новага пакалення Sonata, якія амерыканская кампанія Boston Power будзе выпускаць на замову Hewlett‑Packard (HP), можна будуць зараджаць да 1000 разоў без істотнай страты ёмістасці. Сённяшніх батарэяў хапае на 3‑4 гадзіны, ліміт такога акумулятара складае 250 зарадак.

Іншы падыход прапануюць кампаніі Lilliputian Systems і MTI Micro Fuel Cells, якія ў наступным годзе плануюць прадэманстраваць зарадныя прыстасаванні, здольныя працаваць у аўтаномным рэжыме каля сутак. Працаваць яны маюць на бутане, вылучэнне энергіі пры гэтым будзе працякаць без спальвання. Істотны мінус навінак — іх высокая цана: літыевыя акумулятары Sonata будуць каштаваць $170‑180, бутанавыя — $100—150. Аматары падоўжанай працы акумулятараў для ноўтбукаў ахопліваюць 5% рынку.

Паводле Газета.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0