05.01.2019 / 15:14

«На просьбу надзець бахілы прапанавалі прыбраць дываны»: медыкаў абавяжуць надзяваць бахілы — але толькі калі вы ім дасцё што вы думаеце пра сітуацыю? 10

З 2 студзеня супрацоўнікам аператыўных брыгад хуткай дапамогі забараняецца адмаўляцца ад прапанаваных ім бахілаў. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце за подпісам галоўнага доктара мінскай Гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Аляксандра Жынко, дасланым у Рэдакцыю «Нашай Нівы».

Загад звязаны з сітуацыяй, якую апісвае Жынко: 

«У гарадскую станцыю хуткай дапамогі 19.12.2018 паступіў зварот ад грамадзянкі Н., якая інфармавала аб тым, што супрацоўнікі брыгады хуткай медыцынскай дапамогі на прапанову надзець бахілы адказалі сустрэчнай прапановай — прыбраць дываны. Выкладзеная інфармацыя пацвердзілася цягам службовай праверкі», — гаворыцца ў дакуменце. 

Каб прадухіліць канфліктныя сітуацыі, Жынко загадвае супрацоўнікам выяздных прыгад выкарыстоўваць бахілы, прапанаваныя пацыентамі, а таксама забараняе адмаўляцца ад такіх прапаноў. 

Меркаванні мінскіх медыкаў у сацыяльных сетак падзяліліся: нехта мяркуе, што ў гэтым няма нічога цяжкага.

Іншыя ж кажуць, што ў сітуацыі, калі чалавеку патрэбна неадкладная дапамога, медыкі не мусяць губляць час на бахілы, бо здароўе важнейшае за чысціню дываноў — маўляў, бываюць крытычныя выпадкі, калі лішнія 30 секунд маюць вялізнае значэнне.

«Але часта нас выклікаюць, бо лянота ісці ў паліклініку і стаяць у чарзе, тады ў чалавека сапраўды застаюцца сілы дбаць аб чысціні ў кватэры, у якую не мы самі прыйшлі, а ён нас паклікаў», — пішуць дактары. 

АЯ, фота на застаўцы ілюстрацыйнае

37
фелікс / Адказаць
05.01.2019 / 15:24
Ну натуральна, калі хуткая едзе 2 гадзіны, 30 сякунд маюць вырашаючае значэнне.
3
Бліскавіца / Адказаць
05.01.2019 / 15:39
Мяркую, калі пацыэнт на мяжы жыцця і смерці, то яго родныя зразумеюць, што не час медыкам бахілы прапаноўваць.
6
Свободный / Адказаць
05.01.2019 / 16:20
Это для пациентов которые вызывают когда трудно в больницу сходить) и экстренности и срочности 0 когда дело жизни касается люди уже не думают о грязи на персидских коврах...
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру