5 студзеня ў Стамбуле адбылося падпісанне Томаса аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы ва Украіне.

Дакумент падпісаў сусветны патрыярх Варфаламей ў патрыяршым храме Святога Георгія на тэрыторыі Сусветнага патрыярхата, паведамляюць украінскія СМІ.

Перад падпісаннем адбылася малітва на ўкраінскай мове — усе прысутныя мелі магчымасць праслухаць трапар ў выкананні дэлегацыі епіскапата і духавенства з Украіны.

Таксама малітву прачытаў Варфаламей.

Затым разгарнулі сувой з Томасам, выкананым рукапісна на пергаменце, і Варфаламей падпісаў яго.

Уручэнне падпісанага Томаса зверхніку ПЦУ мітрапаліту Епіфанію адбудзецца раніцай 6 студзеня.

Раніцай 5 студзеня ў патрыяршым храме Святога Георгія на тэрыторыі Сусьветнага патрыярхата адбыўся кароткі сумесны малебен з удзелам зверхніка ПЦУ мітрапаліта Епіфанія.

На службе прысутнічала ўкраінская дэлегацыя ў складзе прэзідэнта Пятра Парашэнкі з жонкай, спікера Вярхоўнай Рады, кіраўнікоў некалькіх міністэрстваў і экс-прэзідэнта Віктара Юшчанкі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?