05.01.2019 / 20:49

АНТ назвала пяцёрку найлепшых хакеістаў Каляднага турніра. Як думаеце, ці ёсць там Лукашэнка? 10

Галоўная падзея апошніх дзён для дзяржаўных медыя — аматарскі хакейны турнір, у якім традыцыйна прымае ўдзел Аляксандр Лукашэнка.

Тэлеканал АНТ вырашыў разнастаіць асвятленне спартыўнай падзеі.

«Як прынята ў спартыўнай аналітыцы, вывучым статыстыку і спісы гульцоў. Нашы эксперты склалі сімвалічную пяцёрку турніра.

Гэта не рэйтынг у прамым сэнсе, а, хутчэй, найбольш заўважныя фігуры», — патлумачыла ў эфіры суботніх навінаў вядучая Вольга Сулімава.

Хто ж увайшоў у пяцёрку найлепшых?

  1. Дайнюс Зубрус (1297 за НХЛ, 227 галоў + 363 галявыя перадачы)
  2. Ёзэф Штумпел (957 матчаў у НХЛ, 196 галоў + 481 галявых перадач)
  3. Самі Хеленіус (155 матчаў у НХЛ, 2 галы + 4 галявыя перадачы)
  4. Сюзанна Калбенхаер — кіраўніца камітэта па жаночым хакеі IIHF
  5. Аляксандр Лукашэнка — кіраўнік Беларусі.

«Заслужана сярод найлепшых апынуўся і Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт Беларусі — ідэйны натхняльнік турніра. За 15 гадоў удзельнічаў у кожным. Пры гэтым стабільна паказвае яркую гульню і выніковасць, што пацвярджае гульнявая статыстыка», — абгрунтавала свой выбар Вольга Сулімава.

БЮ

4
Ляксандра / Адказаць
05.01.2019 / 20:53
Ну і адкрылі нам вочы.Мы і так усе ведаем,што "бацька"з 1994 года першы.Пастаянна.Адно незразумела:чаму ён у гэтым шорт-лісьце толькі пяты?Непарадак.
0
a.hto.tam.idze / Адказаць
05.01.2019 / 21:58
Адгадаў!
1
Axel Justas / Адказаць
05.01.2019 / 22:23
Ну бл...ха, ну няўжо самому не сорамна? Ці ён сапраўды ў гэта ўсё верыць?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру