06.01.2019 / 12:16

У Тайландзе перакуліўся двухпавярховы турыстычны аўтобус: 6 чалавек загінулі ФОТА

Фота Bangkok Post

У Тайландзе не менш за 6 чалавек загінулі і каля 50 пацярпелі ў выніку ДТЗ з двухпавярховым турыстычным аўтобусам у правінцыі Патумтхані, паведамляе БелТА са спасылкай на Bangkok Post.

Аварыя адбылася ноччу 6 студзеня падчас дажджу. Аўтобус турыстычнай кампаніі Prayad ехаў у Бангкок. Кіроўца рэзка затармазіў, каб пазбегнуць сутыкнення з другім транспартным сродкам, і аўтобус перакуліўся.

У выніку аварыі загінулі мужчына, чатыры жанчыны і дзіця. Яшчэ 50 чалавек атрымалі розныя траўмы і былі шпіталізаваныя.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру