06.01.2019 / 15:48

Змитер Бартосік перепел Тиму Белорусских И Макса Коржа в новом выпуске «Хай Так TV» 2

У новым выпуску Хай Так TV на «Белсаце» знаны бард Зміцер Бартосік пераспяваў «Мокрыя кросы» Цімы і «Аптыміст» Каржа — лепей за арыгіналы.

Таксама глядзіце:

- Сцёбны гараскоп—2019: дармалеі, міліцыёны і апазіярогі.

- Украінамоўны Ленін - цвік сезона!

- Як праз інтэрнэт паскардзіцца на ЖЭС і ДАІ, каб за гэта нічога не было?

Шоу выходзіць на Белсаце ад верасня. Упершыню ў тэлефармаце — пра Беларусь, па-беларуску і без цэнзуры. 

Паводле канцэпцыі, Хай Так TV — гэта самы падпольны беларускі тэлеканал, яшчэ больш падпольны, чым Белсат.

Са студыі, якая размяшчаецца «ў невядомым месцы», Хай Так TV штосуботы а 20.30 пірацкім чынам урываецца на эфірныя хвалі Белсата.

А трое ягоных вядоўцаў — смелыя і бескампрамісныя Сева Сцебурака, Дзмітры Есяневіч і Яўген Барышнікаў — каментуюць беларускую рэчаіснасць цалкам па-новаму: праз давядзенне да поўнага абсурду.

У кожным выпуску — скетчы, рэпартажы ды апытанкі, абмеркаване навінаў і размова з госцем. 

У сакрэтную студыю падпольнага ТБ прыходзяць беларускія зоркі — тут былі Віктар Марціновіч, Адам Глобус, Паліна Рэспубліка, Павел Харланчук, а таксама многія іншыя. І ніхто з гасцей не ведае, да чаго іх змусяць вядоўцы ў эфіры.

2
фельдкурат / Ответить
06.01.2019 / 20:21
Прыемна было пабачыць Бартосіка ў вас госцем! Разумны чалавек і добра жартуе. Абаяльны і таленавіты. І вядучыя з настроем і досціпам. Перадача шчыльна ўвайшла ў мой ліст упадабанняў! У 2019-м працягваю вас глядзець.
2
Serg / Ответить
06.01.2019 / 21:20
Добрыя хлопцы!!!
Чтобы оставить комментарий, пожалуйста, активируйте JavaScript в настройках своего браузера