Фота УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Фота УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

ДТЗ адбылося 6 студзеня каля 18.20, паведамілі ў ДАІ Мінска.

21-гадовая дзяўчына на аўтамабілі «Форд» ехала па знешнім кальцы МКАД у раёне вул.Мазурова. Пры манеўры з другой паласы ў трэцюю машыну занесла, ад удару ў адбойнік яна перавярнулася, яе адкінула ў кювет.

Кіроўцу шпіталізавалі.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў пазбягаць рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, выбіраць бяспечную хуткасць і дыстанцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0