Сёння ў Іспаніі адбыўся розыгрыш традыцыйнай латарэі, адным з пераможцаў якой стаў 15-гадовы хлопчык, паведамляе sb.by са спасылкай на El Pais.

Сям'я хлопчыка пераехала ў Барселону з Румыніі каля дзесяці гадоў таму. Удачлівы хлопец купіў латарэйны білет за 20 еўра за дзень да розыгрышу. У выніку білет прынёс яму 200 тысяч еўра.

«Я пакуль не ведаю, што буду рабіць з такой велізарнай сумай. Хутчэй за ўсё куплю сабе новы смартфон, а яшчэ куплю сабе маленькую кватэрку», — прызнаўся падлетак.

Штогод у Іспаніі 6 студзеня праходзіць розыгрыш самай папулярнай латарэі. Варта адзначыць, што выпускаецца некалькі квіткоў з аднолькавымі нумарамі, таму сума выйгрышу дзеліцца ў роўных частках паміж усімі пераможцамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0