Да апошняга часу шмат хто з пінчукоў зарабляў тым, што набываў на мясцовым трыкатажным рынку вопратку гуртам ды вёз у Расію.
Сёння тыя гандляры вяртаюцца назад з поўнымі валізамі. Часцей за ўсё гандляры возяць свой тавар у вялікія прамысловыя гарады, прадаюць яго на прадпрыемствах. Але цяпер там насталі няпростыя часы — затрымліваюць ды скарачаюць заробкі, звальняюць людзей.
Вось так сусветны фінансавы крызіс адгукнуўся ў Пінску, сталіцы трыкатажу.
0
0
0
0
0
0