07.01.2019 / 09:49

Міністр адукацыі: У Беларусі не памыліліся, адмовіўшыся ад экзаменаў у пятыя класы гімназій 13

У Беларусі не памыліліся, адмовіўшыся ад адбору школьнікаў у пятыя класы гімназій па выніках экзаменаў, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка у інтэрв'ю праграме «Тыдзень» тэлеканала СТБ.

«Мы ўпэўненыя ў гэтым рашэнні. Хто сёння кажа, што трэба выбудаваць сістэму адбору больш матываваных, больш таленавітых дзяцей і для гэтага адзіны спосаб — экзамен, крывіць душой. Сёння любы добры педагог бачыць дзяцей, наколькі яно праяўляе сябе, наколькі мае цягу да таго ці іншага прадмету. Атэстацыя — толькі нязначная частка, якая ў пэўнай ступені паказвае нейкі вынік», — адзначыў Карпенка.

Ён дадаў, што варта ў сістэме агульнай сярэдняй адукацыі стварыць «сістэму роўных магчымасцяў для ўсіх дзяцей», навучэнцаў і ў малакамплектнай сельскай школе, і ў ліцэях і гімназіях Мінска.

«Не сказаў бы, што быў вялікі ажыятаж (вакол паступлення ў гімназіі). Нават у Мінску не было глабальных праблем, звароты да нас былі адзінкавыя і вырашаліся ў працэсе паступлення. Год-два, і гэтая тэма сыдзе з навіннай паласы. Фактычна мы зраўнялі магчымасці для вывучэння на павышаным узроўні прадметаў для агульнаадукацыйных школ і гімназій», — рэзюмаваў міністр.

1
Той самы / Адказаць
07.01.2019 / 10:27
У Беларусі памыліліся з міністрам адукацыі, ды і не толькі з міністрам... І яшчэ як памыліліся - фатальна!


1
Mickalaich / Адказаць
07.01.2019 / 10:31
У Беларусі памыліліся, калі гэтага чалавека "міністрам" прызначылі...
1
Нейкі чалавек / Адказаць
07.01.2019 / 11:07
А што яшчэ можа сказаць чалавек, які, карыстаючыся сваёю ўладаю, фактычна знішчыў гімназіі?
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру