tvmogilev.by

tvmogilev.by

Няшчасны выпадак адбыўся ў Магілёве ў парку Падніколле 6 студзеня каля 23.00. Загінуў малады чалавек, што катаўся з горкі на цюбінгу. Пра гэта паведамілі ў сацыяльных сетках відавочцы.

«На маіх вачах двое на цюбінгах ляцелі з самага верху горкі. На трампліне іх падкінула. Адзін нармальна прызямліўся, але таксама быццам слуп зачапіў. Другі галавой аб слуп даўся злёту. Вельмі моцна і звонка, як звон. Падляцелі да яго — ляжыць на спіне, кроў ручаём з носа. Прыкмет жыцця не было. Там гандлёвыя кропкі побач — адтуль падаспела дзяўчына з сурвэткамі», — піша адзін з відавочцаў у суполцы Магілёў Live Укантакце.

Па сведчаннях відавочцаў, медыкі не змаглі выратаваць хлопца. Загінуламу было 24 гады.

Ва УУС Магілёўскага аблвыканкама TUT.BY інфармацыю аб няшчасным выпадку ў парку пацвердзілі.

Несанкцыянаваную горку ў парку арганізавалі самі гараджане побач з лесвіцай з каскадным фантанам. Медыкі і раней скардзіліся, што на ёй траўмуецца шмат людзей — днём з горкі прывозяць пацярпелых дзяцей, а вечарам і ноччу — дарослых.

За некалькі дзён да трагедыі на горцы была ўсталяваная шыльда, што катацца тут забаронена.

У Прылуках трэцякласнік загінуў, катаючыся з горкі на цюбінгу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?