07.01.2019 / 14:45

У Маладзечне школьнік абрабаваў жанчыну, бо вельмі трэба былі грошы 3

Напярэдадні Новага года жыхарку Маладзечна абрабавалі проста ў пад'ездзе, піша kraj.by.

- 31 сьнежня каля 16.00 у пад'езд дома па вуліцы Скарыны зайшла 50-гадовая жанчына. Нейкі хлопчык вырваў у яе з рук сумачку і выкраў кашалёк. У ім знаходзіліся 300 рублёў, - распавёў kraj.by намеснік начальніка Маладзечанскага РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі Юры Кабакоў.

Супрацоўнікам крымінальнага вышуку ўдалося ўстанавіць асобу рабаўніка. Ім аказаўся падлетак. Хлопчык 2004 года нараджэння вучыцца ў сярэдняй школе №12.

На пытанне праваахоўнікаў, навошта ён здзейсніў злачынства, маладзечанец адказаў, што яму «вельмі патрэбныя былі грошы».

3
Палкоўнік Зэман / Адказаць
07.01.2019 / 16:36
Ахвяры школьнай реформы. I бабуля, i школьнiк.
5
Чеснок / Адказаць
07.01.2019 / 16:47
Поколение Grand Theft Auto и Counter-Strike
2
фелікс / Адказаць
08.01.2019 / 09:30
Чеснок, пакаленнье "Русській міръ"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру