Сучасныя электронныя прылады добрыя рэчы, але маюць небяспеку. Пра гэта заявіў патрыярх РПЦ Кірыл у эфіры тэлеканала «Расія 1».

Паводле яго слоў, гаджэты нясуць у сабе небяспеку стаць сродкам кантролю інфармацыі з адной кропкі, што дэманструе прышэсце Антыхрыста.

«Кантроль з адной кропкі — гэта прадвеснік прышэсця Антыхрыста, калі казаць пра хрысціянскі погляд. Антыхрыст - асоба, якая будзе на чале сусветнага павуціння, што кантралюе ўвесь чалавечы род», — патлумачыў ён.

Кіраўнік РПЦ падкрэсліў, што царква не выступае супраць навуковага прагрэсу, але турбуецца аб несвабодзе чалавечай асобы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0