08.01.2019 / 08:11

У аварыі загінуў вядомы прадпрымальнік Яўген Наваселецкі дапоўнена 4

Падрабязнасці ДТЗ агучылі ў ДАІ Мінскай вобласці.

Адбылося ўсё 7 студзеня ў Вілейскім раёне каля 16:50 на аўтадарозе паблізу вёскі Ілля.

Перад аўтамабілем «Сітраэн Пікаса» раптам выбегла жывёла, мяркуецца, што гэта быў лось. Машына сутыкнулася з ім, пасля чаго выехала на сустрэчную паласу. Там «Сітраэн» сутыкнуўся са «Шкодай Фабія», у якой і ехаў Наваселецкі.

Фота Сяргея Плыткевіча, tio.by

Бізнэсмен не быў прышпілены рамянём бяспекі, ён памёр на месцы аварыі. Дарэчы, ён меў часовае абмежаванне на права кіравання транспартнымі сродкамі па артыкуле 482 Грамадзянска-працэсуальнага кодэксу. То бок, дзеянне аўтамабільных правоў спынілі праз нясплату грошай — дзяржаве ці нейкай фізічнай альбо юрыдычнай асобе.

Яўген Наваселецкі ў свой час уваходзіў у топ-200 самых паспяховых бізнэсменаў па версіі «Ежедневніка». Ён з'яўляўся інвестарам і стваральнікам этнакультурнага комплексу «Наносы» на тэрыторыі нацыянальнага парку «Нарачанскі». Прадпрымальнік таксама з'яўляўся акцыянерам кампаніі «Паціа», якая кантралюе сетку «5 элемент». 

nn.by

8
Белачупакабра / Адказаць
08.01.2019 / 09:07
Я б дадаў: сумна вядомы дзеяч у пэўных колах, фігугант гісторый пра махлярства і адмыванне грошай. Пагугліце пра яго і падумайце, адкуль грошы ў Лект, Паціо і іншых структур. Пасля такога ўзнікае пытанне, а ці быў там лось?
4
Свободный / Адказаць
08.01.2019 / 10:55
Ну вот какими ты связями и баблом не обладал есть ещё карма и гроб...
1
Andrei / Адказаць
08.01.2019 / 17:27
Законы физики работают для всех. Проверено.

ПРИСТЁГИВАЙТЕСЬ ВСЕГДА! 
(В такси, на задних седениях, в междугородних автобусах и маршрутках...)
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру