08.01.2019 / 12:53

Лябедзька: Алексіевіч магла б стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі. Алексіевіч: Гэта проста прыгожая фантазія 24

Палітык, дырэктар Цэнтра даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог» Анатоль Лябедзька ў сваёй калонцы на сайце naviny.by прапанаваў Святлану Алексіевіч у якасці адзінага кандыдата на выбарах, а таксама лідара руху за справядлівыя выбары.

Святлана Алексіевіч. Фота Валера Кавалеўскага.

Лябедзька лічыць, што Алексіевіч магла б стаць рухавіком зменаў у Выбарчы кодэкс хаця б таму, што нарадзілася па-за межамі Беларусі (на тэрыторыі Украіны — Рэд.) і згодна з сённяшнім заканадаўствам не можа быць зарэгістраваная кандыдатам у прэзідэнты.

«Змены ў выбарчым заканадаўстве і ўдзел у саміх выбарах — гэта непадзельныя рэчы. Які сэнс удзельнічаць у выбарах, калі ўсё будзе, як заўсёды? У сувязі з гэтым у людзей малая цікавасць да выбараў, моцнае расчараванне.

Каб нешта ўзбудзіць, трэба дзейнічаць неардынарна, правакацыйна. А то будуць, як і раней, карлікавыя кандыдаты, якіх дазволяць улады. Трэба зламаць загадзя напісаны сцэнар», — тлумачыць «НН» сваю ідэю Анатоль Лябедзька.

На ягоную думку, асоба нобелеўскай лаўрэаткі па літаратуры Святланы Алексіевіч магла б стаць тым штуршком, які б прымусіў многіх задумацца пра недасканалую выбарчую сістэму ў краіне, а таксама аднавіў інтарэс да палітыкі.

Мы звярнуліся да пісьменніцы, каб яна пракаментавала такую прапанову Анатоля Лябедзькі:

«Гэта проста прыгожая фантазія. На жаль, ніхто са мной папярэдне не размаўляў пра гэтую справу. На маю думку, час самадзейнасці прайшоў. І палітыкай павінны займацца менавіта палітыкі. Я пісьменнік і не мыслю сябе ў іншых катэгорыях. Ніколі нават не думала ў такім накірунку, каб пайсці ў палітыкі».

Спадарыня Алексіевіч перакананая, што годную кандыдатуру можна знайсці і сярод цяперашніх палітыкаў. «Я вельмі ўдзячная Анатолю [Лябедзьку — «НН»] за такія словы, але не. Я згодная з ім, што час пераменаў ужо прыйшоў. Трэба шукаць чалавека. Такія абавязкова павінны быць. На мой погляд, гэта павінна быць моцная асоба, якая мае вялікі аўтарытэт», — сказала «НН» Святлана Алексіевіч.

Зміцер Панкавец

8
фелікс / Адказаць
08.01.2019 / 12:59
Вы што, хочце каб Алексіевіч пачаставалі "маркоўным сокам", як эканаміста Цярэшчанку у 2015-м ? Наш усходні суседушка - вялікі адмысловец па рознага кшталту "напоях".
14
Звыклы беларус / Адказаць
08.01.2019 / 13:06
так - адзин са старых правакатарау ад псеудаапазицыи хоча прыцягнуць Нобелеускага Лаурэата да палитычных правакацый? Толик, досыць, грай лепей у шашки ци дамино!
8
Aleh / Адказаць
08.01.2019 / 13:17
Асоба Светланы Алексиевич не вызывает сомнений в доверии хоть и рождена за пределами республики Беларусь,но если отменят закон о том что президентом может стать только уроженец Беларуси,полезет разный шлак в политику вроде Гиркиных и стрелковых.

Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру