У Беларусі 2018-ы стаў чацвёртым у спісе самых цёплых з 1945 года, паведаміла сіноптык Наталля Клявец, піша БЕЛТА.
Сярэдняя тэмпература паветра ў мінулым годзе была на 1,2 градуса вышэй за норму.
2018 год пачаўся з цёплага студзеня, люты быў халадней - тэмпература апускалася да мінус 30,4. Вясна выдалася цяплей за норму, анамальна гарачым быў май. Дарэчы, гэты ж месяц стаў і самым сухім у годзе. Ліпень, студзень і снежань былі ў 2018 годзе з найбольшай колькасцю ападкаў.
Высокія тэмпературы трымаліся дастаткова доўга, дзякуючы чаму кліматычнае лета працягвалася фактычна чатыры месяцы.
Па словах Наталлі Клявец, у апошнія гады ў Беларусі прыкметны трэнд на павелічэнне сярэднегадавой тэмпературы. Пакуль гэта складана прагназаваць, але сіноптыкі мяркуюць, што 2019 год таксама можа быць дастаткова цёплым.