08.01.2019 / 15:10

Пад Віцебскам мужчыну адарвала пальцы петардай

Увечары 6 студзеня траўму атрымаў 47-гадовы мужчына з вёскі Сакольнікі Віцебскага раёна. Ён запускаў петарды ў двары свайго дома.

Мужчыну прывезлі ў бальніцу з ірванай ранай правага пальца. Першыя фалангі трэцяга і чацвёртага пальцаў у яго былі адарваныя, паведамляе віцебская міліцыя.

Аказалася, ён трымаў петарду ў руцэ, калі тая выбухнула. Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру