Здарэнне адбылося яшчэ ў маі ў сталічнай Серабранцы.
66-гадовы мужчына звярнуўся ў міліцыю з заявай на сваю 38-гадовую сужыцельку і яе 45-гадовую сяброўку, паведамляе мінская міліцыя.
Ён распавёў, што з яго кватэры зніклі 5 100 даляраў.
Высветлілася, што яго каханая ведала, што мужчына захоўвае немалую суму. Яна падзялілася ведамі са старэйшай каляжанкай, а тая прапанавала гэтыя грошы скрасці. Жанчына так і паступіла. На гэтыя грошы яны адправіліся ў Італію.
Калі мужчына выявіў прапажу, то спачатку запатрабаваў вярнуць грошы. Але калі зразумеў, што высілкі марныя, звярнуўся ў міліцыю.
Жанчыны затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар.
0
0
0
0
0
0